Статут ВКЛ 1588 г.: замацаванне прынцыпу справядлівага суда
Апублікавана 15 сакавіка 2024 года
15 сакавіка 2024 года спаўняецца 30 гадоў з моманту прыняцця першай пасля абвяшчэння незалежнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Гэты дакумент уключыў у сябе асноўныя прынцыпы адпраўлення правасуддзя і аднаўлення справядлівасці, якімі павінна кіравацца беларуская юрыспрудэнцыя і беларускія юрысты.

Канстытуцыя замацавала права кожнага на абарону яго правоў і свабод кампетэнтным, незалежным і справядлівым судом у вызначаныя законам тэрміны (арт. 60). Для гарантый такой абароны Канстытуцыя задэкларавала, што любы чалавек мае права на юрыдычную дапамогу, у тым ліку права карыстацца ў любы момант дапамогай адвакатаў і іншых сваіх прадстаўнікоў у судзе і іншых органах і арганізацыях (арт. 62).

Сёння ў гонар 30-й гадавіны дзейнай Канстытуцыі хочам прапанаваць невялікі экскурс у нормы яшчэ аднаго прававога дакумента, які адыграў вялікую ролю ў станаўленні беларускай прававой сістэмы. Ніжэй прадставім вытрымкі з трэцяга, апошняга, Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года, які ўпершыню ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці на канстытуцыйным узроўні замацаваў прынцып справядлівага судовага разбору і стварыў для яго рэалізацыі прававыя інстытуты апеляцыі, адвакатуры і прэзумпцыі невінаватасці.
Кароткая памятка
Прынцып справядлівага судовага разбору з'яўляецца адным з абсалютных прынцыпаў. Гэта значыць, што права на справядлівы, незалежны і бесстаронні суд не павінна быць парушана ні пры якіх абставінах - нават ва ўмовах вайны (для параўнання: права на жыццё з'яўляецца адносным, гэта значыць можа быць абмежавана суразмерна неабходнасці ў дэмакратычным грамадстве).

Сярод кампанентаў права на справядлівы суд:

1. Права на доступ да правасуддзя
2. Роўнасць пры адпраўленні правасуддзя
3. Права на разгляд справы кампетэнтным, незалежным і справядлівым судом, створаным згодна закона
4. Права на публічнае слуханне
5. Прэзумпцыя невінаватасці і права не даваць паказанняў супраць самога сябе
6. Права быць пачутым
7. Права выклікаць сведкаў, абарона сведкаў
8. Права на апеляцыю
9. Права на публічнае, матываванае і своечасовае рашэнне суда
10. Кампенсацыя за судовую памылку і інш.
Защита прав граждан
Компоненты права на справедливое судебное разбирательство
В данной статье представлен перечень компонентов, составляющих право на справедливое судебное разбирательство.
«Учыненне справядлівасці» ў Статуце 1588 г.
Статут 1588 года стаў першай у Вялікім Княстве Літоўскім нарматыўнай навацыяй, якая імплементавала прынцыпы роўнасці перад судом і законам, вяршэнства закона, індывідуалізацыі адказнасці за злачынствы, публічнасці і бесстароннасці суда, забарону самасуда. Асобныя нормы Статута замацоўваюць адказнасць за зацягванне «учынення справядлівасці» з боку ўдзельнікаў і за паспешнасць рашэння суддзі, а для падсудных асоб устанаўліваюць гарантыю прэзумпцыі невінаватасці, даступнасць юрыдычнай дапамогі адваката, права на апеляцыю.
Артыкулъ 1 розделъ 1. Вси обыватели Великого князства Литовского тым одным правом писанымъ и от насъ даным сужоны быти мают. Артыкул 1 раздзела 1. Усіх грамадзян Вялікага Княства Літоўскага трэба судзіць па адзіным законе, намі напісаным і дадзеным.
Напродъ мы, г[о]с[по]д[а]ръ, обецуемъ и шлюбуемъ под тою жъ присегою, которую учынили есмо всимъ обывателемъ всихъ земль паньства нашого, великого князства литовского, ижъ всихъ княжатъ панов радъ, духовныхъ и светъских, панов хоруговныхъ, шляхту, мѣста и всихъ подданыхъ нашихъ и всихъ станов в томъ панстве нашомъ Великомъ князстве Литовскомъ и иныхъ всихъ земль, здавна ку тому паньству прислухаючыхъ, почонъшы от вышъшого стану аж до нижшого, тыми одными правы и артыкулы, в томъ же статутѣ ниже[й] писаными и от насъ даными, судити и справовати маемъ. Такъже чужоземцы заграничники великого князства литовъского, приежъдчые и якимъ колвекъ обычаемъ прибылые люди тымъ же правомъ мают быть сужоны и на тыхъ врядѣхь гдѣ хто выступить.Загадзя Мы, Гаспадар, абяцаем і вянчаем пад гэтай прысягай, якую склалі ўсім жыхарам усіх зямель нашай дзяржавы, Вялікага Княства Літоўскага, што ўсе паны-рады духоўныя і свецкія, паны харугвы , шляхту, гарады і ўсіх нашых падданых, і ўсіх чыноў, якія падпарадкоўваюцца гэтаму стану, пачынаючы ад вышэйшага стану да ніжэйшага, з гэтымі самымі правамі і артыкуламі, якія ў тым жа Статуце ніжэй запісаныя і Намі дадзеныя, будуць судзімыя і справы расследаваныя. Гэтаксама і іншаземцаў, якія жывуць у Вялікім Княстве Літоўскім, прыезджых і людзей, якія прыбылі па якім-небудзь звычаі, трэба судзіць такім жа законам, і ў тых урадах, дзе хто будзе гаварыць.
Артыкул 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах1. Усе асобы роўныя перад судамі і трыбуналамі. Кожны мае права пры разглядзе любога крымінальнага абвінавачання, які прад'яўляецца яму, або пры вызначэнні яго правоў і абавязкаў у якім-небудзь грамадзянскім працэсе, на справядлівы і публічны разгляд справы кампетэнтным, незалежным і бесстароннім судом, створаным паводле закона…
Першы артыкул Статута ўстанаўлівае прынцып роўнасці і ўніфікаванага прымянення нормаў. Гэта вельмі ўплывовая частка вяршэнства права – роўнасць усіх перад законам. Адлюстраванне дадзенага прынцыпа ў дакуменце XVI стагоддзя сведчыць пра высокую ролю роўнасці для справядлівага вяршэння правасуддзя.

Роўнасць перад законам азначае, што ў адносінах да кожнага чалавека дзейнічаюць аднолькавыя законы, і пры гэтым ніводны індывід або група не маюць асаблівых юрыдычных прывілеяў. Фармальная роўнасць азначае, што ўсе законы, якімі б несправядлівымі яны ні былі на практыцы, павінны прымяняцца на роўнай аснове і выконвацца паслядоўна.
Артыкулъ 46 розделъ 3. Мы, г[о]с[по]д[а]ръ, шлюбуемъ однакую справедливость чинити всимъ, а пересуду мы и панове рады наши брати не мають, и о томъ же о почъстивость мы сами, г[о]с[по]д[а]ръ, судити маемъ.АРТЫКУЛ 46 раздзел 3. Мы, гаспадар, клянемся аднолькавую справядлівасць усім чыніць, а судовых пошлін мы і паны-рады нашы браць не павінны і аб тым, што да гонару, мы самі, гаспадар, павінны судзіць.
… Маемъ кождого стану всимъ заровно справедливость чинити без отволоки. А от права не маемъ ничого пересуду брать, по тому жъ и панове рады нашы пересудовъ брати не мають, ани маемъ тежъ стати и зычностью быти одной стороне, але просто кождому справедливость давати и чинити будемъ повинъни. Такъ тежъ и панове рады наши и под присегою, которую до рады учинили, справедливость чинити будуть повинъни… … Мы павінны ўсякага стану ўсім роўна справядлівасць ажыццяўляць неадкладна, а ад права не павінны ніякіх судовых пошлін браць, тое ж самае і паны-рада нашая судовых пошлін не павінны браць. Мы не павінны таксама стаяць і прыхільным быць аднаму боку, але проста кожнаму справядлівасць даваць і ажыццяўляць будзем абавязаны. Таксама і паны-рада наша і пад прысягаю, якую радзе ўчынілі, справядлівасьць ажыцьцяўляць будуць абавязаныя…
Заўвагі агульнага парадку № 32 Камітэта па правах чалавекаАртыкул 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах
Пункт 9. … Доступ да адпраўлення правасуддзя павінен дзейным чынам гарантавацца ва ўсіх такіх выпадках у мэтах забеспячэння таго, каб ніякая асоба не была з працэсуальнага пункту гледжання пазбаўлена свайго права патрабаваць правасуддзя.Частка трэцяя. Кожны мае права пры разглядзе любога прад'яўлянага яму крымінальнага абвінавачання як мінімум на наступныя гарантыі на аснове поўнай роўнасці: c) быць судзімым без неапраўданай затрымкі
Пункт 11. Аналагічным чынам устанаўленне судовай пошліны, якая фактычна закрыла б бакам судовага разбору доступ да правасуддзя, можа выклікаць пытанні, якія тычацца належнага выканання пункта 1 артыкула 14… [Такая практыка] можа аказваць стрымліваючае ўздзеянне на магчымасць асоб дамагацца аднаўлення іх правоў па Пакту праз зварот да наяўных формаў судаводства.
46 артыкул 3 раздзела ўдакладняе прынцып «адной справядлівасці» і ўводзіць прынцып даступнасці правасуддзя праз адмену судовых пошлін. Доступ да правасуддзя разглядаецца ў двух сэнсах: па-першае, гэта доступ да судоў, па-другое, працэдуры і рашэнні ў гэтых судах павінны быць справядлівымі. Павінны праводзіцца справядлівыя і адкрытыя слуханні, а таксама павінны быць прадугледжаны разумныя тэрміны для слухання справы і вынясення рашэння па ёй. Таксама правасуддзе павінна быць даступным з матэрыяльнага пункту гледжання, асабліва для ўразлівых груп насельніцтва.

Таксама дадаецца важная частка права на справядлівы суд – аператыўнае дасягненне справядлівасці, то бок разгляд справы без безпадстаўнай затрымкі.

"Абы справядлівасць без затрымкі кожнаму скрыўджанаму даходзіла" (згодна арт. 46 р. 3 Статута – гл. вышэй), Статутам былі прадугледжаныя пэўныя меры адказнасці за зацягванне ваяводамі, судовымі старастамі, іншымі ўдзельнікамі судовага працэсу.
Артыкулъ 38 розделъ 4. Абы судъ кгродъский рочковъ не омешкивалъ, хотечи то мети, абы справедливость без отволоки кождому укривжоному доходила Артыкул 38 раздзел 4. Каб суд замкавы тэрмінаў не адкладаў, каб справядлівасць без затрымкі кожнаму пакрыўджанаму забяспечвалася.
Уставуемъ, абы воеводове, старостове судовые, а в небытности ихъ, ино врядники ихъ судовые рочковъ судовыхъ кгродъских под тою жъ присегою своею, на врядъ ихъ учиненою, не омешкивали, але ихъ кождого м[е]с[е]ца отправовали. … А где бы которий с тых врядниковъ кгродъскихъ без правдивое обложное хоробы, або властное пилное потребы своее в другомъ повете на рокохъ не маючи, рочковъ судовыхъ омешкалъ або неслушне розоръвалъ, а то бы се до трехъ разовъ на него показало, таковый врядъ свой тратить. А воеводове, старостове повинни будуть такого непильного и недбалого врядника своего, кгды то на него правне доведено будеть, с того вряду зложити, а на тое местъце инъшого уставити.Устанаўліваем, каб ваяводы, старасты судовыя, а ў іх адсутнасць тады іх ураднікі судовыя сесій судовых замкавых пад той жа прысягай сваёй, на наўрад іх прынесенай, не адкладалі, але іх кожны месяц спраўна выконвалі. … А дзе б які з тых ураднікаў замкавых без сапраўды цяжкай хваробы альбо ўласнай вельмі неабходнай патрэбы сваёй у іншым павеце на сесіі, не маючы судовай сесіі, не з'явіўся або беспадстаўна перапыніў, а гэта было б да трох разоў ім здзейснена, такі наўрад свой губляе. А ваяводы, старасты абавязаныя будуць такога неакуратнага і бесклапотнага ўрадніка свайго, калі гэта на яго па праве будзе даказана, з гэтага ўрада зрушыць, а на тое месца іншага прызначыць.
Так, у выпадку пропуску тэрмінаў або парушэнняў працэсу не з прычыны "праўдзівае харобы, або ўласнае пільнае патрэбы сваёй", службовая асоба магла быць знята з пасады і страціць свой чын. Аператыўны разгляд спраў некалькі разоў узгадваецца ў Статуце.
Артыкулъ 2 розделъ 1. Мы, г[о]с[по]д[а]ръ, шлюбуемъ никого не карати на заочное поведанье, хотя бы дотыкалося маестату нашого г[о]с[по]д[а]ръского ображен[ь]я або здрады речы посполитое. А хто бы тежъ на кого што несправедливе в тыхъ речах велъ около ображенья маестату нашого г[о]с[по]д[а]ръского або здрады речы посполитое, а не довелъ, тымъ самъ каранъ быти маеть. Артыкул 2 раздзел 1. Мы, гаспадар, абяцаем нікога не караць завочнымі даносамі, нават калі б гэта тычылася абразы нашай гаспадарскай вялікасці ці здрады рэчы паспалітай. А калі хто ў такіх выпадках падбухторвае супраць іншага што-небудзь несправядлівае адносна абразы нашай гаспадарскай вялікасці або здрады Рэчы Паспалітай, але не дакажа гэтага, той павінен быць адпаведна пакараны.
Артыкул 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правахЧастка другая. Кожны абвінавачаны ў крымінальным злачынстве мае права лічыцца невінаватым, пакуль вінаватасць яго не будзе даказаная згодна з законам.
Артыкул 2 раздзела 1 Статута «шлюбуе» нікога не караць без суда, пры гэтым цяжар злачынства не меў значэння. Даносчык нёс адказнасць за неабгрунтаваны "завочны" данос. Такім чынам, у зачаткавых формах можна знайсці ў Статуце нормы, якія рэгламентуюць прэзумпцыю невінаватасці, якая мае асноватворнае значэнне для абароны правоў чалавека, ускладае абавязак даказвання на абвінавачванне, гарантуе, што ніякая віна не можа быць прэзюмаваная да таго часу, пакуль вінаватасць не была даказаная па-за ўсякімі разумнымі сумневамі.

Ніжэй – прыклад артыкула, які канкрэтызаваў неабходныя падставы для прызнання асобы вінаватай.
Артыкулъ 5 розделъ 1. О доводе ображен[ь]я маестату нашого господаръского.Артыкул 5 раздзел 1. Аб даказванні абразы нашай гасударавай велічы.
Яко в кождомъ учынъку, за который горломъ карають, потреба доводовъ явных и ясныхъ, такъ и въ ображенью маестату нашого, неледа за осоченьемъ або обмовеньемъ, маемъ ся на подданыхъ нашихъ сквапяти. Але хто на кого ображенье маестату ведѣть, маеть довести сведецствомъ вѣры годными и неподозреными, людми добрыми, шляхтою, семма светками и ихъ и своею присегою. И то при слушныхъ правных доводехъ и явных а певныхъ знакох того такового учинку. А естли бы хто кого обмовилъ в томъ учинку, а звлаща гдѣ бы на его менилъ, же намъ, г[о]с[по]д[а]ру, на здоров[ь]е стоялъ або речъ посполитую здрадити и ку упадъку привести хотелъ, а на то ся готовалъ и усажалъ, а таковый поведачъ и сокъ естли бы таким явным сведецствомъ не довелъ, самъ отсуженьемъ почстивости и горломъ маеть быти каранъ.Як у кожным злачынстве, за якое караюць смерцю, патрабуюцца доказы відавочныя і ясныя, так і ў абразе нашай велічы не па ўсялякім дазнанні ці агавору будзем прыцягваць таропка нашых падданых, але хто каго абвінаваціць у абразе велічы павінен даказаць сведчаннем пэўным і не змешчанымі пад падазрэннем людзьмі добрымі, шляхтай, сям'ю сведкамі і іх і сваёй прысягай, і то пры пераканаўчых прававых доказах, і відавочных, а не аспрэчваных знаках таго ўчынку. А калі б хто каго абгаварыў у тым учынку, а асабліва калі б абвінаваціў, што на здароўе гасудара замахваўся, ці здзейсніў дзяржаўную здраду і да заняпаду хацеў прывесці і да гэтага рыхтаваўся і рабіў замах, калі б такім відавочным доказам не даказаў, сам па судзе губляе гонар і караецца смерцю.
Артыкул 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правахЗаўвагі агульнага парадку № 32 Камітэта па правах чалавека
Частка першая.... Кожны мае права пры разглядзе любога крымінальнага абвінавачання, што прад'яўляецца яму, або пры вызначэнні яго правоў і абавязкаў у якім-небудзь грамадзянскім працэсе, на справядлівае і публічнае разбіральніцтва справы кампетэнтным, незалежным і бесстароннім судом…Пункт 26. ... Як правіла, менавіта судам дзяржаў-удзельніц Пакта належыць праводзіць ацэнку фактаў і доказаў або забяспечваць прымяненне ўнутранага заканадаўства ў якой-небудзь канкрэтнай справе, акрамя як калі можа быць даказана, што такая ацэнка або прымяненне яўным чынам насілі адвольны характар або склалі відавочную памылку або адмову ў правасуддзі або калі суд нейкім іншым чынам парушыў сваі абавязкі ў дачыненні да незалежнасці і бесстароннасці…
Артыкул 5 стаў першай адметкай важнасці для следства і суда свабоднага пошуку і крытычнай ацэнкі доказаў віны («доказаў яўных і ясных»). Той, хто падае скаргу або выстаўляе абвінавачанне, абавязаны забяспечыць пэўныя доказы і довады. Крытычная, незалежная, непасрэдная і бесстаронняя ацэнка судом доказаў і аргументаў з'яўляецца аднім з цэнтральных кампанентаў права на справядлівы суд. Суд абавязаны непасрэдна даследаваць і ўспрыняць усе доказы па справе: заслухаць тлумачэнні асоб, якія ўдзельнічаюць у справе, паказанні сведкаў, заключэнні экспертаў, азнаёміцца з пісьмовымі доказамі, агледзець рэчавыя доказы.

Больш за тое, акрамя агульных патрабаванняў прадстаўляць толькі "яўныя і ясныя" доказы, асобна прапісваецца набор неабходных аргументаў для доказу абвінавачванняў у здзяйсненні канкрэтных злачынстваў.
Артыкулъ 1 розделъ 12. О забитью ч[о]л[о]в[е]ка простого стану от шляхтича.АРТЫКУЛ 1 раздзел 12. Пра забойства шляхціцам чалавека простага звання.
… Если бы который шляхтичь зъ зуфалъства, з опилъства и без данья причины своволне, умысльне, легце поважаючи право посполитое а паствечися над створеньемъ божимъ, ч[о]л[о]в[е]ка простого стану, не шляхтича, забилъ, а былъ бы пойманъ заразомъ за [так!] горячомъ учинку в часе, вышей в семъ статуте на горячий учинокъ замерономъ, таковый шляхтичь за слушнымъ доводомъ маеть быти горломъ каранъ, кромъ головщизны. Вед же доводъ на шляхтича в такой речи не инакший быти маеть, толко если его сторона жалобная при забитомъ з шестьма светками, з людми добрыми, веры годными и неподойзреными, самъ семый поприсягнеть. Межи которыми шестьма светки мають быти два шляхтичи, веры годные и неподойзреные, тогды за таковымъ доводомъ тотъ шляхтич маеть быти горломъ каранъ. … Шляхтичь, обвиненый за … не зуполнымъ доводом, горла не тратитъ, толко головщизну водле стану его заплатити будет повиненъ. А где бы тежъ шляхтичь таковый не былъ на горачом учинъку пойманъ, тогды предсе, будучи потомъ до права водле сего статуту притягненъ, маеть за доводомъ слушнымъ за забитого головщину платити и шкоды, которые бы ся в тотъ часъ стали, также за слушнымъ доводомъ оправити.… Калі б які шляхціц па неўтаймаванасці, па п'янстве, без усякай нагоды, свавольна, наўмысна, лёгка ставячыся да агульных законаў і здзекуючыся над божым стварэннем, забіў чалавека простага звання, нешляхціча і быў бы злоўлены на гарачым злачынстве на працягу часу, вызначаным на гарачае злачынства ў гэтым статуце вышэй, такі шляхціц пасля належнага даказвання, акрамя выплаты галоўшчыны, павінен быць смерцю пакараны. Аднак даказванне супраць шляхціца па такой справе павінна быць не іншае, толькі калі які скардзіцца бок звыш прад'яўлення забітага з шасцю сведкамі, людзьмі добрапрыстойнымі, вартымі даверу і не знаходзячыміся пад падазрэннем, сам з імі прысягне. Сярод тых шасці сведкаў павінны быць два шляхціцы, вартыя даверу і непадазраваныя. Тады пасля такога даказвання той шляхціц павінен быць смерцю пакараны… Шляхціц па няпоўным даказванні смерцю не будзе пакараны, толькі галоўшчыну па становішчы забітага заплаціць абавязаны будзе. А калі б такі шляхціц не быў злоўлены на гарачым злачынстве, тады, быўшы прыцягнуты да суду ў адпаведнасці з гэтым статутам, павінен па належным доказам за забітага заплаціць галоўшчыну і страты, якія б у гэты час адбыліся, таксама па належным доказам кампенсаваць.
Заўвагі агульнага парадку № 32 Камітэта па правах чалавекаП. 30. … Прэзумпцыя невінаватасці, якая мае асноватворнае значэнне для абароны правоў чалавека, ускладае абавязак даказвання на абвінавачванне, гарантуе, што ніякая віна не можа быць прэзюмаваная, пакуль віна не была даказаная па-за ўсякімі разумнымі сумневамі, і забяспечвае, каб сумневы тлумачыліся на карысць абвінавачанага…
Напрыклад, у артыкуле 1 раздзела 12 (забойства шляхціцам чалавека простага звання) указана, што бок абвінавачання павінен прадаставіць шэсць сведкаў, якія павінны быць вартыя даверу, з іх – мінімум два прадстаўніка шляхты. Калі дадзеная ўмова не выконваецца, то сумневы тлумачацца на карысць абвінавачанага, якому маецца адказваць ужо не жыццём, а толькі выплатай «галоўшчыны». Гэта адпавядае сучасным уяўленням пра межы даказвання: у грамадзянскіх справах для вызначэння адказнасці бакоў прыймаецца стандарт балансу інтарэсаў, а ў крымінальных – наяўнасці доказаў "па-за разумнымі сумневамі". То бок, гэта можна разглядаць як гарантыю дасягнення правасудзя нават у выпадку, калі не хапае доказаў для крымінальнай справы.

Замацаванне канкрэтных патрабаванняў да доказаў, кім павінны быць сведкі і колькі іх павінна быць для таго, каб віна лічылася даказанай, - чарговае прававое дасягненне Статута 1588 года. Для параўнання, у Статуце 1566 года указана толькі санкцыя за правапарушэнне, без удакладнення пераліку неабходных доказаў і іх характарыстык.

У гэтым кантэксце важна абазначыць, што такая нарматыўная навацыя з'яўляецца рэзультатам эвалюцыі не толькі права ВКЛ, але і агульнаеўрапейскіх трэндаў даказвання ў інквізіцыйным працэсе. У Еўропе XII-XVII стагоддзяў адметнай рысай інквізіцыі з'яўлялася неабходнасць абвінавачанага даказваць сваю невінаватасць. Трэці Статут замацоўвае за бокам абвінавачання абавязак даказвання віны, прапісвае строгія крытэрыі сапраўднасці доказаў для прыняцця судом. Згодна з дакументам, падсудная асоба павінна адказваць і апраўдвацца тады, калі абвінавачанне прадставіла яўныя і ясныя, дастатковыя і сапраўдныя доказы віны.
Упарадкаванне суда
Артыкулъ 1 розделъ 4. Артыкул 1 раздзел 4.
… А присега суд[ь]и и подъсудку мает быти тыми словы: «Я, н.[айме], присегаю пану богу вшехмокгонцому, в тройцы едыному, ижъ в томъ повете (н.[айме]) водле бога справедливе и водле права статуту сего, даного великому князству литовъскому, водлугъ жалобы и отпору сторонъ, а не водлугъ ведомости своее, ничого не прикладаючи, ани уймуючы, буду судити, сознан[ь]я и записы приймовати, не фолькгуючы высокимъ и подлымъ станомъ, на достойностях и врядехъ седячих, на богатого и на вбогого, на приятеля кровного заховалаго, ани на неприятеля, на тутошънего, ани на гостя не смотречы, не с приязни, не з вазни, не з боязни, не за посулы и дары, ани сподеваючисе напотомъ даровъ и якого нагороженья и не радечы стороне, ани боячисе казни, помъсты и погрозокъ, але самого бога и его светую справедливость и право посполитое и сумненье свое передъ очима маючи, тежъ роковъ николи не омешкиваючи, кром великое, правдивое зложное хоробы. А якъ на томъ справедливе присегаю — такъ ми, боже, поможи, а естли бы не справедливе — боже, мя убий».… А прысяга суддзі і падсудка павінна быць тымі словамі: «Я, М., прысягаю пану Богу ўсемагутнаму ў Тройцы адзінаму, што ў тым павеце М. паводле Бога справядліва і ў адпаведнасці з правам гэтага статута, дадзенага Вялікаму Княству Літоўскаму, у адпаведнасці са скаргай і спрэчкамі бакоў, а не прытрымліваючыся сваіх звестак, нічога ні дадаючы і не адпрэчваючы, буду судзіць, тлумачэнні і запісы прымаць, не даючы патуранні высокім і найнізкім саслоўям, не зважаючы на якія маюць шаноўныя званні і пасады, на багатага і на беднага, на прыяцеля, крэўнага, ашчаджанага, ні на непрыяцеля, на мясцовага, ні на госця не гледзячы, не з сяброўства, не са сваркі, не са страху, не за абяцанкі і дары, ні спадзеючыся на дары потым і якой узнагароды і не раячы баку, ні баючыся пакарання, помсты і пагроз, але самога Бога і яго святую справядлівасць, і права агульнае і сумленне сваё перад вачыма маючы, тэрмінаў ніколі не зацягваючы, акрамя вялікай праўдзівай цяжкай хваробы, а як на тым справядліва прысягаю, так мне, Божа, дапамажы. А калі б несправядліва - Божа, мяне забі».
Меркаванне аб законапраекце аб Канстытуцыйным судзе Украіны, прыняты Венецыянскай камісіяй на сваім 109-м пленарным пасяджэнні (Венецыя, 9-10 снежня 2016 г.) “У сваім меркаванні … Камісія рэкамендавала стварыць рэгламентаваны механізм прыняцця прысягі. Камісія цёпла вітае той факт, што гэтая праблема зараз вырашана шляхам прыняцця прысягі перад самім Судом”.
Падборка меркаванняў, даказаў і даследаванняў Венецыянскай Камісіі па канстытуцыйнаму правасуддзю ад 7 снежня 2022 г. “[Закон Туніса] прадугледжвае, што члены Канстытуцыйнага Суда прыносяць прысягу Прэзідэнту Рэспублікі. Гэта дае Прэзідэнту магчымасць прадухіліць або затрымаць ўступленне членаў Суда на іх пасаду. Альтэрнатывай з’яўляецца прынясенне кандыдатамі прысягі органу, які іх непасрэдна абраў” “або самому суду” .
Даклад “Стандарты Венецыянскай Камісіі па незалежнасці судовай сістэмы” ад 16 снежня 2013 г. “Асноўнай функцыяй незалежнасці судовай улады з'яўляецца гарантаванне права чалавека на абарону яго правоў і свабод незалежным і бесстароннім судом. Можна сказаць, што незалежнасць судовай улады ў цэлым з'яўляецца неабходнай умовай, якая дазваляе суддзям гуляць ролю гаранта правоў і свабод чалавека, і забяспечвае роўнасць бакоў перад судом” .
Раздзел 4 пачынаецца тэкстам прысягі, якую павінен прыняць кожны, хто становіцца суддзёй. Легка заўважыць, што сярод тых, каму даецца прысяга, няма ніякіх службовых асоб, князёў ці іншых кіраўнікоў – толькі Бог і справядлівасць. Таксама важнымі часткамі прысягі з'яўляюцца ўказанні на базавыя кампаненты права на справядлівы суд:

- Роўнасць перад судом;
- Разгляд справы без выхаду за межы скаргі, спрэчкі бакоў;
- Спаборнасць бакоў;
- Бесстароннасць суда;
- Незалежнасць суда і свабода ад пагроз.
Артыкулъ 41 розделъ 4. О злый переводъ права через сторону и гдЪ о то позвати.Артыкул 41 раздзел 4. Аб нядобрасумленным вядзенні справы бокам і куды аб тым пазываць.
Хто бы противъ кого право якое такъ у суду земъского, яко и кгродъского и в которого кольвекъ иного вряду якимъ форътелемъ або омылъкою якою справою заочне, за нестаньемъ стороны позваное, перевелъ, будь рокъ який неправдивый, змышленый в неведомости стороны противное утворившы, або на якую речъ за записы якими змышлеными, неправдивыми, сказанье врядовое одеръжавши, тогды тотъ, противъ кому сказанье выйдеть, можеть о такий злый а неправдивый переводъ права до того жъ вряду, передъ которимъ будеть право переведено, сторону противную позвати. И кгды се в томъ виннымъ с права окажеть, тогды тотъ судъ перший маеть быти подънесенъ и внивечъ оберненъ.… Хто б супраць каго цяжбу якую як у судзе земскім, так і ў замкавым, і ў якім-небудзь іншым ўрадзе якой хітрасцю ці памылкай, завочнай справай пры нез'яўленні зваротнага боку правёў, ці будзе тэрмін які ілжывы, выдуманы ў няведанні боку процілеглага створыць, ці пра нейкую справу па выдуманых ілжывых запісах атрымае пастанову, тады той, супраць каго вынесенае рашэнне, можа аб такім нядобрасумленным вядзенні справы ў той жа ўрад, перад якім вялася справа, бок адваротны паклікаць. І калі ў тым акажацца па праве вінаватым, тады той суд першы павінен быць адменены і прызнаны нікчэмным…
Артыкул 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правахЗаўвагі агульнага парадку № 32 Камітэта па правах чалавека
Частка 5. Кожны, хто асуджаны за якое-небудзь злачынства, мае права на тое, каб яго асуджэнне і прыгавор былі перагледжаны вышэйшай судовай інстанцыяй згодна з законам.Пункт 47. [Права на абскарджанне] парушаецца не толькі ў тым выпадку, калі рашэнне суда першай інстанцыі з'яўляецца канчатковым, але таксама і ў тым выпадку, калі абвінаваўчы прысуд, вынесены апеляцыйным судом … не можа быць перагледжаны вышэйшым судом. У тых выпадках, калі вярхоўны суд краіны дзейнічае ў якасці суда першай і адзінай інстанцыі, адсутнасць права на перагляд вышэйшым судом не кампенсуецца тым фактам, што асоба судзіма вярхоўным судом адпаведнай дзяржавы-ўдзельніцы, такая сістэма хутчэй не сумяшчальная з Пактам…
Пункт 48. … Права на перагляд асуджэння і прысуду вышэйшай судовай інстанцыяй накладае на дзяржаву-ўдзельніцу абавязак перагляду істотным чынам, адначасова на аснове дастатковасці доказаў і нормаў права, асуджэння і прысуду так, каб працэдура рабіла магчымым належны разгляд характару справы. Перагляд, які абмяжоўваецца фармальнымі ці прававымі аспектамі асуджэння без разгляду фактаў, з'яўляецца недастатковым згодна з Пактам…
Артыкулам 41 раздзела 4 прадугледжана права на абскарджанне судовага рашэння або нядобрасумленнага вядзення справы. Аднак, калі апеляцыя будзе пададзена ў мэтах зацягвання адпраўлення правасуддзя, то заяўніка абавязвалі выплаціць дванаццаць рублёў другому боку, адседзець дванаццаць тыдняў у зняволенні, у гэты час першапачатковае судовае рашэнне падлягала выкананню.

Права на апеляцыю можна разглядаць як частку гарантый выканання судовай працэдуры без парушэнняў. То бок, судовыя працэдуры і іх падрабязная рэгламентацыя – гэта таксама частка права на справядлівы суд. Адсутнасць такога права ў выглядзе неіснавання нарматыўна замацаванага ці практычна неімплементаванага механізма абскарджвання судовага рашэння ці пастановы у сучаснай міжнароднай прававой сістэме лічыцца парушэннем права на справядлівы суд.
Права на апеляцыю і наяўнасць дзейнага механізму для абскарджання парушэнняў працэсу з'яўляецца надзвычай важным для імплементацыі прынцыпу справядлівага судовага разбору, бо адсутнасць магчымасці «бок адваротны паклікаць» сведчыла б пра немагчымасць абараніць парушанае права. Найбольш яўным прыкладам у дадзеным кантэксце з'яўляецца сучасны трэнд беларускіх судоў закрываць працэс ад грамадскасці без наяўнасці на тое падставаў. Галоснасць - гэта права, якое немагчыма аднавіць у апеляцыі, гэта значыць для абскарджання парушэння дадзенага прынцыпу павінен быць прадугледжаны асобны механізм. Толькі на практыцы (і паводле крымінальна-працэсуальнага заканадаўства) пастанова суда аб закрыцці працэсу не падлягае абскарджанню. Яна можа быць апратэставана ў парадку нагляду, што значыць наступнае: бок абароны павінен звяртацца да пракурора, да боку абвінавачання, з просьбай прынесці пратэст на пастанову суда аб закрыцці працэсу, што ставіць бакі ў залежнае становішча і парушае прынцып роўнасці бакоў.
Артыкулъ 54 розделъ 4. Яко стороны у суду за позвы заховатися мають, а судъ ижъбы з головы ничого не судилъАРТЫКУЛ 54 раздзел 4. Як бакі ў судзе па пакліках павінны паводзіць сябе, а суд, каб з галавы нічога не судзіў.
… А сторона позваная маеть на тотъ позовъ, яко на жалобу, отказывати и справоватися. В которомъ споре, если бы сторона поводовая … розмышленья потребовала, тогды судъ на отступенье и пораду зъ ее приятельми маеть ей допустити надалей на одну годину. А будеть ли и повторе тая жъ сторона узыченья часу на пораду просити, того судъ ей и повторе боронити не маеть. Также на одну годину по тому жъ и обжалованой стороне по двакроть одного дня толко, яко и поводовой стороне, розмышленья на часъ не маеть судъ боронити, а болшъ того сваровъ и отволокъ судъ не маеть допущати… … А адказчык павінен на тую заяву, як на скаргу, адказваць і апраўдвацца, у якой спрэчцы калі б ісцец … разважанні запатрабаваў, тады суд на абмеркаванне і нараду яго з сябрамі павінен даць яму не больш за адну гадзіну. А калі будзе паўторна той жа бок прасіць час для нарады, суд ёй і другі раз у тым перашкаджаць не павінен. Таксама на адну гадзіну і адказчыку двойчы ў адзін дзень толькі, як і пазоўніку, для роздуму не павінен перашкаджаць, а нават спрэчак і затрымак суд не павінен дапускаць…
Артыкул 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правахЗаўвагі агульнага парадку № 32 Камітэта па правах чалавека
Частка трэцяя. Кожны мае права пры разглядзе любога прад'яўленага яму крымінальнага абвінавачання як мінімум на наступныя гарантыі на аснове поўнай роўнасці: b) мець дастатковы час і магчымасці для падрыхтоўкі сваёй абароны…Пункт 32. … Існуе абавязак задавальняць разумныя просьбы аб пераносе пасяджэння суда, у прыватнасці ў тых выпадках, калі абвінавачанаму ставіцца ў віну сур'ёзнае крымінальнае злачынства і для падрыхтоўкі абароны патрабуецца дадатковы час.
Пункт 33. "Дастатковыя магчымасці" павінны ўключаць доступ да дакументаў і іншых доказаў, такі доступ павінен быць забяспечаны да ўсіх матэрыялаў, якія абвінавачанне плануе прад'явіць на судзе супраць абвінавачанага, або тым, хто апраўдвае абвінавачанага. … У тых выпадках, калі сцвярджаецца, што доказ быў атрыманы [пад катаваннямі], павінна прадстаўляцца інфармацыя аб абставінах, у якіх быў атрыманы такі доказ, з тым каб можна было ацаніць абгрунтаванасць сцвярджэння. Калі абвінавачаны не размаўляе на мове, на якой вядзецца судовае разбіральніцтва, але ён прадстаўлены абаронцам, які ведае гэту мову, можа быць дастатковым, каб адпаведныя дакументы з матэрыялаў справы былі прадастаўлены абаронцу.
Артыкул 54 трэцяга раздзела Статута абавязвае суд даць бакам па іх хадайніцтве час на кансультацыю «з прыяцелямі», а калі бок запатрабуе больш часу, паўторную просьбу суд «бараніць не мае». Гэта можна разглядаць як права мець час на падрыхтоўку да справы і права мець дастаткова часу для вывучэння доказаў і новых дакументаў другога боку (дастатковая падрыхтоўка). Даступнасць дастатковых магчымасцяў для азнаямлення з матэрыяламі справы і часу для падрыхноўкі лініі абароны састаўляюць права на справядлівы судовы разбор. Важна адзначыць, што наумыснае стварэнне перашкод (напрыклад, у выглядзе забароны капіраваць матэрыялы справы або адмова ў наданні дадатковага часу для кансультацый з абаронцам) састаўляюць парушэннем працэдуры справядлівага суда.

Таксама зноў бачны прынцып спаборніцтва бакоў (кожны ўдзельнік працэсу павінен адказываць і апраўдвацца паралельна прадстаўленню аргументаў іншым бокам).
Права на юрыдычную абарону і праца «пракуратара» pro bono
Рэалізацыя прынцыпу справядлівага судовага працэсу шмат у чым залежыць ад даступнасці і якасці адвакацкай дапамогі.
Артыкулъ 56 розделъ 4. О злецЪнье речи и о данью моцы инымъ за себЪ у права мовити.АРТЫКУЛ 56 раздзел 4. Аб даручэнні справы і аб дачы паўнамоцтваў іншым у судзе за сябе казаць.
Уставуемъ тежъ, ижъ, где бы хто за позвы або на котором року прыпаломъ не могъ на праве быти такъ за хоробою, яко и за инъшими которыми причинами и потребами своими, тогды прокуратора албо умоцованого своего можеть уместо себе у права мети… Устанаўліваем таксама, дзе б хто па пакліканнях або на якой сесіі праходзіць не мог у судзе быць як па хваробе, так і па іншых якіх прычынах і патрэбах сваіх, тады адваката або прадстаўніка свайго можа замест сябе ў судзе мець…
Артыкул 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правахЧастка трэцяя. Кожны мае права пры разглядзе любога прад'яўленага яму крымінальнага абвінавачання як мінімум на наступныя гарантыі на аснове поўнай роўнасці: b) … зносіцца з выбраным ім самім абаронцам, d) быць судзімым у яго прысутнасці і абараняць сябе асабіста або праз дапамогу абранага ім самім абаронцы …
У Статуце права на "пракуратара" прадугледжваецца артыкулам 56 раздзела 4. Права быць прадстаўленым адвакатам – важная частка права на справядлівы суд, без яе астатнія правы амаль бессэнсоўныя.

Права на абаронцу патрабуе, каб абвінавачанаму быў дадзены аператыўны доступ да абаронцы. Адвакату павінна быць прадастаўлена магчымасць сустрэцца са сваім кліентам без сведак і ва ўмовах, якія цалкам забяспечвалі б канфідэнцыйнасць іх камунікацый. Акрамя таго, адвакаты павінны мець магчымасць кансультаваць і прадстаўляць кліентаў без абмежаванняў, уздзеяння, ціску ці неправамернага ўмяшання ў адвакацкую дзейнасць.
Артыкулъ 57 розделъ 4. Хто бы самъ не могъ або не въмелъ у права мовити и о приданью прокуратора людямъ убогимъ.АРТЫКУЛ 57 раздзел 4. Хто б сам не мог ці не ўмеў у судзе гаварыць і аб прызначэнні адваката людзям убогім.
...Если бы хто, очевисте у права стоячы, не могучы або не вмеючы самъ мовити и речы своей справовати, поручылъ устне кому другому тую речъ свою мовити, тогды судъ за злецен[ь]емъ устнымъ маеть его за моцного приняти, хотя и неоселого ... К тому, где бы хто, не могучы и не умеючы самъ мовити и речы своее у суду справовати, а про убозство, недостатокъ свой прокуратора самъ собе способити не мог, яко вдовы и сироты, а просили бы вряду о прокуратора, тогды врядъ маеть таковому прокуратора даръмо прыдавати и казати от нихъ у права мовити, и прокураторъ маеть в томъ уряду быти послушонъ. А если бы прокуратор уряду в томъ послушонъ быти не хотелъ, таковому прокуратору и от иншихъ особъ у того суду мовенье не маеть быти допущоно. А в ображенью маестату нашого и мы, г[о]с[по]д[а]ръ, обецуемъ прокураторовъ стороне обвиненой давати, по тому жъ и людямъ убогимъ и недостаточнымъ, такъ же ся и судъ головный противъ людей убогихъ заховывати маеть.… Калі б хто, асабіста стоячы ў судзе, не мог бы ці не ўмеючы сам казаць і справу сваю весці, даручыў вусна каму іншаму аб той справе сваёй казаць, тады суд па вусным даручэнні павінен яго за прадстаўніка прыняць, хоць і не аселага . … Да таго, дзе б хто не мог і не ўмеў сам казаць і справу сваю ў судзе весці, а пры беднасці і недахопе сваім, адваката сам сабе наняць не мог, як удовы і сіроты, а прасілі б урад аб адвакаце, тады ўрад вінен такому адвакату дарма прызначыць і даручыць ад іх у судзе гаварыць, і адвакат павінен у гэтым падпарадкоўвацца. А калі б адвакат слухацца не хацеў, такому адвакату і ад іншых асобаў у тым судзе выступ не павінен быць дапушчаны. А пры абразе нашай велічы і мы, гасудар, абяцаем адвакатаў баку абвінавачанага даваць, таксама і людзям убогім і незаможным, таксама і суд галоўны ў адносінах да людзей бедных паступаць павінен.
Артыкул 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правахЧастка трэцяя. Кожны мае права пры разглядзе любога прад'яўленага яму крымінальнага абвінавачання як мінімум на наступныя гарантыі на аснове поўнай роўнасці: d) быць судзімым у яго прысутнасці і абараняць сябе асабіста або праз дапамогу абранага ім самім абаронцы, калі ён не мае абаронцы, быць апавешчаным пра гэтые права і мець прызначанага яму абаронцу ў любым такім выпадку, калі інтарэсы правасуддзя таго патрабуюць, бясплатна для яго ў любым такім выпадку, калі ў яго няма дастатковых сродкаў для аплаты такога абаронцы…
Бакі працэсу, якія не могуць прысутнічаць на судзе ў сувязі з хваробай ці «за іншымі якімі прычынамі і патрэбамі сваімі, тады пракуратара … могуць мець». Асобна Статут прадугледжваў магчымасць прызначыць адваката для тых, хто быў недастаткова пісьменным ці з іншых прычынаў не мог прадстаўляць свае інтарэсы. У такім разе можна было даручыць «вусна каму іншаму тую прамову сваю мовіць».

Для асобных катэгорый насельніцтва ВКЛ, якія не маглі сабе дазволіць замовіць ці аплаціць паслугі «пракуратара», нормы Статута абавязвалі суд прызначыць бясплатнага адваката. Пры гэтым, устанаўлівалася адказнасць для таго пракуратара, хто не хацеў брацца за справы "па прызначэнні", - у судзе, дзе разглядалася канкрэтная справа, адвакат ужо не мог працаваць па іншых справах. Гэта вельмі прагрэсіўная думка – інтарэсы справядлівасці патрабуюць ад пракуратараў абараняць людзей, якія не могуць дазволіць сябе аплаціць паслугі. Можна спрачацца, наколькі гэта эфектыўная мадэль, але разуменне, што чалавек павінен мець прадстаўніка, адлюстраванае ў Статуце 1588 года і з'яўляецца вельмі важным.
Артыкулъ 59 розделъ 4. О каранью фалшывых а потъступных прокураторовъ, и к тому, иж волно стороне прокуратора своего у права подъпирати, и самому мовити, и другого прокуратора на его местъце установити.АРТЫКУЛ 59 раздзел 4. Аб пакаранні фальшывых і падступных адвакатаў і да таго, чаго можна баку адваката ў судзе падтрымлівацца і самому казаць і іншага адваката на яго месца ўстанаўліваць.
Уставуемъ, ижъ кгды бы который прокураторъ, поднявшыся кому речъ его мовити и справовати, а выведавшися на немъ тое справы и листовъ его огледавшы, выдалъ его в томъ стороне противной або до тое стороны противное прысталъ и от нее засе напротивко тому, кому ся первей обецалъ и поднялъ речъ мовити, тогды таковому не маеть быти мовенье у права допущоно. … Такъ тежъ прокураторъ, чынившысе на которомъ року хорымъ, а стати бы на другомъ року и присегнути не хотелъ водле артыкулу шестьдесятого, нижей в семъ же розделе описаного, тогды за таковые поступки такие прокураторы, кгды то на нихъ явнымъ и слушнымъ доводомъ переведено будеть, горломъ карани быти мають. А где бы тежъ прокураторъ, поднявшися кому речы мовити, а потом тому досыть не учынилъ албо умысльне ку шкоде кому што у права недъбальствомъ своимъ упустилъ, тогды за тое на везен[ь]е шляхетъское на чотыри недели маеть быти сказанъ, а шкоду стороне, в чомъ уближенье учинилъ, платити маеть… А хто бы тежъ, у права самъ стоячи, хотелъ отставити прокуратора своего, а самъ свою реч мовити або другому прокуратору злетити, то ему волно будет.Устанаўліваем, што калі б які адвакат, узяўшыся каму справу гаварыць і весці, а выведаўшы ў яго тую справу і лісты яго агледзеўшы, здрадзіў яго або да таго боку адваротнага перайшоў насуперак таму, што перш абяцаў і падрадзіўся справу весці, тады такі адвакат не павінен быць дапушчаны казаць у судзе. … Таксама адвакат, сказаўшы на якой сесіі што ён хворы, а з'явіўшыся на іншую сесію і прысягнуць не хацеў паводле артыкула шасцідзесятага, ніжэй у гэтым жа раздзеле апісанаму, тады за такія ўчынкі такія адвакаты, калі гэта на іх відавочна і належнымі доказамі будзе даказана, павінны быць пакараныя смяротным пакараннем. А дзе б таксама адвакат, узяўшыся каму справу весці, а потым таго не выканаў, ці наўмысна на шкоду каму, што ў судзе па нядбайнасці сваёй упусціў, тады за гэта да зняволення ў турме шляхецкай на чатыры тыдні павінен быць прыгавораны, а шкода, прычыненую баку, павінен быць уплачана. … А хто б таксама ў судзе сам стоячы хацеў адмовіцца ад свайго адваката, а сам сваю справу весці ці іншаму адвакату даручыць, гэта яму можна будзе.
Асноўныя прынцыпы, якія датычацца ролі юрыстаўПункт 27. Абвінавачанні або скаргі на юрыстаў, якія выступаюць у сваёй прафесійнай якасці, падлягаюць хутчэйшаму і аб'ектыўнаму разгляду ў адпаведнасці з належнай працэдурай. Юрысты маюць права на справядлівае разбіральніцтва справы, уключаючы права на дапамогу юрыста на свой выбар.
Пункт 28. Дысцыплінарныя меры ў дачыненні да юрыстаў разглядаюцца бесстароннім дысцыплінарным камітэтам, які ствараецца юрыстамі, у незалежным органе, прадугледжаным законам, або ў судзе і падлягаюць незалежнаму судоваму кантролю..
Гэтыя нормы падкрэсліваюць базавы прынцып працы адваката – інтарэсы кліента вышэй за іншыя інтарэсы для адваката. І калі адвакат парушае гэтыя прынцыпы, гэта мае свае наступствы.

За неналежнае выкананне сваіх прафесійных абавязкаў адваката маглі пакараць чатырма тыднямі турмы. Акрамя турэмнага зняволення прадугледжваецца матэрыяльная адказнасць у выглядзе кампенсацыі шкоды кліенту. Прычым некаторыя парушэнні нават караліся смяротным пакараннем.

Сёння, канешне, пра смяротнае пакаранне для адваката, які не выконвае свае абавязкі належным чынам, гаворкі няма. Аднак, у выпадку паступлення скаргі на адваката, яна павінна быць аператыўна і аб'ектыўна разгледжана ў адмысловай дысцыплінарнай камісіі органа адвакацкага самакіравання.

У артыкуле 59 чацвёртага раздзела замацавана не проста права карыстацца паслугамі адваката, а адваката па свайму выбару – у кліента ў любы час была магчымасць мяняць прадстаўніка па свайму жаданню.
Заўвагі агульнага парадку КПЧ 32, п. 34
Высновы
Як бачна, Статут ВКЛ 1588 года стаў вялікай вяхой у развіцці многіх крытычна важных інстытутаў права правоў чалавека, у прыватнасці, прынцыпу справядлівага судовага разбору. У параўнанні з папярэднімі Статутамі, апошні Статут ВКЛ удасканаліў існуючыя нарматыўныя трэнды і ўвёў новыя прававыя інстытуты, якія існуюць у сваёй сучаснай форме ў беларускім нарматыўна-прававым масіве. Больш за тое, Статут 1588 года стаў помнікам не толькі беларускага, але і агульнаеўрапейскага права, якое вырасла ў сістэму міжнародна прынятых стандартаў права праў чалавека.

Канешне, аналізуючы тэкст прававога дакумента XVI стагоддзя, можна заўважыць адсутнасць дакладных фармулёвак, канкрэтызацыі; многія кампаненты справядлівага суда, замацаваныя ў сучасных нарматыўных актах, не знайшлі свайго адлюстравання ў праве Вялікага Княства. Аднак менавіта ў гэтым і заключаецца важная роля юрыстаў - не спыняць працэс эвалюцыі прававых інстытутаў, удасканальваць іх замацаванне ў заканадаўстве і поўнае іх ажыццяўленне. Тое, што немагчыма было сабе ўявіць паўтысячагоддзя таму, сёння задэкларавана ў нарматыўна-прававых актах нацыянальнага і міжнароднага ўзроўняў. Тыя важныя складнікі грамадзянскіх правоў і свабод, якія знаходзіліся ў зачаткавым стане тады, прайшлі значны і доўгі шлях - і цяпер прэзентаваныя ўжо ў сваёй больш сур'ёзнай форме ў сучасным праве.

Відавочна, што гэты працэс паступовага ўдасканалення прававых інстытутаў і механізмаў ідзе і сёння, нягледзячы на спробы яму перашкодзіць. Звяртаючыся да логікі гісторыі права Беларусі, можна спадзявацца, што нормы сённяшняга Асноўнага закона праз час будуць не толькі поўнасцю і эфектыўна імплементаваныя ў юрыдычную практыку, але і знойдуць больш дасканалае адлюстраванне ў праве будучых стагоддзяў.

Защита прав граждан
Почему судебные процессы должны быть открыты и какие принципы нарушает их закрытие от общественности
О том, что такое гласность судебных процессов, с чем она связана и откуда это принцип берет истоки, мы поговорили с Натальей Мацкевич.
Нажимая на кнопку, вы даете согласие на обработку персональных данных и соглашаетесь c политикой конфиденциальности, а также даете согласие на направление вам сообщений по электронной почте.
Made on
Tilda