Артыкулъ 1 розделъ 4. ;Артыкул 1 раздзел 4.
… А присега суд[ь]и и подъсудку мает быти тыми словы: «Я, н.[айме], присегаю пану богу вшехмокгонцому, в тройцы едыному, ижъ в томъ повете (н.[айме]) водле бога справедливе и водле права статуту сего, даного великому князству литовъскому, водлугъ жалобы и отпору сторонъ, а не водлугъ ведомости своее, ничого не прикладаючи, ани уймуючы, буду судити, сознан[ь]я и записы приймовати, не фолькгуючы высокимъ и подлымъ станомъ, на достойностях и врядехъ седячих, на богатого и на вбогого, на приятеля кровного заховалаго, ани на неприятеля, на тутошънего, ани на гостя не смотречы, не с приязни, не з вазни, не з боязни, не за посулы и дары, ани сподеваючисе напотомъ даровъ и якого нагороженья и не радечы стороне, ани боячисе казни, помъсты и погрозокъ, але самого бога и его светую справедливость и право посполитое и сумненье свое передъ очима маючи, тежъ роковъ николи не омешкиваючи, кром великое, правдивое зложное хоробы. А якъ на томъ справедливе присегаю — такъ ми, боже, поможи, а естли бы не справедливе — боже, мя убий».;… А прысяга суддзі і падсудка павінна быць тымі словамі: «Я, М., прысягаю пану Богу ўсемагутнаму ў Тройцы адзінаму, што ў тым павеце М. паводле Бога справядліва і ў адпаведнасці з правам гэтага статута, дадзенага Вялікаму Княству Літоўскаму, у адпаведнасці са скаргай і спрэчкамі бакоў, а не прытрымліваючыся сваіх звестак, нічога ні дадаючы і не адпрэчваючы, буду судзіць, тлумачэнні і запісы прымаць, не даючы патуранні высокім і найнізкім саслоўям, не зважаючы на якія маюць шаноўныя званні і пасады, на багатага і на беднага, на прыяцеля, крэўнага, ашчаджанага, ні на непрыяцеля, на мясцовага, ні на госця не гледзячы, не з сяброўства, не са сваркі, не са страху, не за абяцанкі і дары, ні спадзеючыся на дары потым і якой узнагароды і не раячы баку, ні баючыся пакарання, помсты і пагроз, але самога Бога і яго святую справядлівасць, і права агульнае і сумленне сваё перад вачыма маючы, тэрмінаў ніколі не зацягваючы, акрамя вялікай праўдзівай цяжкай хваробы, а як на тым справядліва прысягаю, так мне, Божа, дапамажы. А калі б несправядліва - Божа, мяне забі».
Меркаванне аб законапраекце аб Канстытуцыйным судзе Украіны, прыняты Венецыянскай камісіяй на сваім 109-м пленарным пасяджэнні (Венецыя, 9-10 снежня 2016 г.) ; “У сваім меркаванні … Камісія рэкамендавала стварыць рэгламентаваны механізм прыняцця прысягі. Камісія цёпла вітае той факт, што гэтая праблема зараз вырашана шляхам прыняцця прысягі перад самім Судом”.
Падборка меркаванняў, даказаў і даследаванняў Венецыянскай Камісіі па канстытуцыйнаму правасуддзю ад 7 снежня 2022 г. ;“[Закон Туніса] прадугледжвае, што члены Канстытуцыйнага Суда прыносяць прысягу Прэзідэнту Рэспублікі. Гэта дае Прэзідэнту магчымасць прадухіліць або затрымаць ўступленне членаў Суда на іх пасаду. Альтэрнатывай з’яўляецца прынясенне кандыдатамі прысягі органу, які іх непасрэдна абраў” “або самому суду” .
Даклад “Стандарты Венецыянскай Камісіі па незалежнасці судовай сістэмы” ад 16 снежня 2013 г.; “Асноўнай функцыяй незалежнасці судовай улады з'яўляецца гарантаванне права чалавека на абарону яго правоў і свабод незалежным і бесстароннім судом. Можна сказаць, што незалежнасць судовай улады ў цэлым з'яўляецца неабходнай умовай, якая дазваляе суддзям гуляць ролю гаранта правоў і свабод чалавека, і забяспечвае роўнасць бакоў перад судом” .