Максиму Знаку
Прывітанне, Максім!
Катастрафічна не хапае лістоў ад Вас, але дзякуючы нашай чалавечай здатнасці да мыслення, можна крыху стасавацца "ў думках". Часта думаю пра Вас, і неяк натуральна Вы прысутнічаеце ў маім жыцці. Але не хапае,канешне, Вашай думкі па тым ці іншым пытанні. У пэўны час Вашыя каментары і ідэі былі неверагоднымі матыватарамі, калі атрымлівалася іх пабачыць.
Якім жа чынам Вы прысутнічаеце ў маім жыцці? Па-першае, праз усе актыўнасці, якія я пра Вас ведаю. Напрыклад, бягу я па стадыёне і думаю "цікава, а як там Максім Аляксандравіч, ці атрымліваецца ў яго бегаць, памятаю, што ён кіламетры дзясяткамі лічыць, і ў прынцыпе,канешне, Айран мэн!" І вось ужо задыхаешся, здаецца, не можаш бегчы, а потым раптам другое дыханне, дадатковая матывацыя "давай, бяжы. потым да Максіма на якім-небудзь марафоне далучышся!"
Па-другое, Вашыя думкі з тых каштоўных лістоў, якія мы маем на волі сёння. Я вельмі ўдзячная сабе, што закранала так шмат пытанняў і чакала Вашага меркавання на той ці іншы конт! Цяпер у прынцыпе, па большасці тэмаў я ведаю Вашу думку, і часам рэальна спасылаюся на Вашыя каментары ў размовах, для аргументацыі пэўнай пазіцыі, да прыкладу.
Па-трэцяе,канешне, агульнадаступны скарб у выглядзе творчасці - песен і пісаных твораў, у прыватнасці, кнігі! Вось акурат сёння пабачыла пра лімітаваную серыю Зэкамерона на беларускай мове. Мне хацелася б, каб тыраж дадзенай кнігі складаў некалькі мільёнаў, і каб яна была ў кожным доме беларуса і беларускі - прынамсі тых, якім не ўсё роўна на тое, дзе яны і што адбываецца.
Даўно не было навін ад Вас, але спадзяюся, хутка з'явяцца нейкія вестачкі. Не для мяне, канешне, але ж для Вашых сваякоў, для сям'і! Гэта самае галоўнае. Я ведаю, што Вы ведаеце, што мы тут адно толькі і чакаем! І я хачу, каб Вы не сумняваліся ў гэтым не на секунду, і ў самыя цёмныя часы ўзгадвалі самыя светлыя лісты. Максім, такіх лістоў, безумоўна, дзясяткі тысяч. Нашымі думкамі, на крылах птушак, яны ляцяць да Вас. Калі ласка, працягвайце ствараць. Будзем выцягваць нешта самі, сваім розумам, з пустых прабелаў паміж радкоў, мы пабачым Вашыя гісторыі.
З верай і павагай