Письма политзаключенным адвокатам: "Хай багіня Феміда абараняе Вас сваім шчытом ад несправядлівасці і абсурду"
Опубликовано 22 мая 2023 года
Сегодня в Беларуси - полторы тысячи политических заключенных, из которых минимум 6 - адвокаты.

К сожалению, сейчас политзаключенные сталкиваются с необоснованными и очень жесткими ограничениями возможности переписки, а в некоторых случаях родственники и адвокаты месяцами не имеют к ним доступа, что является грубым нарушением как международных стандартов, так и национального законодательства. Но, несмотря на все это, мы убеждены, что даже при отсутствии быстрой прямой связи с ними мы все равно должны поддерживать их и как можно чаще напоминать о них другим.

Белорусская ассоциация адвокатов прав человека совместно с проектом «Право на защиту» накануне Дня политзаключенных предлагали присоединиться к акции #напішыадвакату. В рамках акции многие написали открытые письма адвокатам, разместив их в социальной сети с хэштегом #напішыадвакату. Для сохранения анонимности предлагалось направлять письма на электронную почту.

Как и обещали, публикуем письма адвокатам.
Проект «Право на Защиту» и Белорусская ассоциация адвокатов прав человека к Дню солидарности с политзаключенными также подготовили мини-альбом, в котором мы расскажем о наших коллегах, несправедливо осужденных за то, что остались профессионалами, верными своему долгу и своей совести.
Адресные письма
  • Александру Данилевичу

    Привет, Саша!

    Очень хочется верить, что у тебя относительно все в порядке. Знаешь, в наше время стало слишком много относительного. Относительно спокойно, относительно мирно, относительно весело. Хотя, если признаться, последнее случается нечасто. Много чего произошло в последнее время. Мир перевернулся с ног на голову. И вот уже наша Интернациональная улица, на которой находились наши офисы друг напротив друга, кажется такой далекой, будто и вовсе ее не было. Но я помню наши встречи в любимой кофейне и шутки о том, что ты - Карлсон, который живет на крыше, а я - гном, работающий из своей пещеры. Цокольный этаж старого дореволюционного дома, где находилась моя консультация, как нельзя подходил под такое определение.

    Помню наши долгие обсуждения дел общих клиентов и твое желание сделать все для того, чтобы отстоять их интересы. Помню судебные заседания, где ты блистал, и долгие телефонные разговоры о перспективах дела, стратегиях дальнейших действий по нему. Твое общение с клиентами, сотрудниками суда, правоохранителями. Столько в этом было достоинства, что было невозможно оторвать взгляд! Меня восхищала твоя выдержка. У меня так не получалось темперамент не тот.

    Знаешь, я уверен, что к нам вернется и наша любимая улица Интернациональная, и наша профессия. Потому что то, что происходит с тобой - это настолько несправедливо, что похоже на ночной кошмар. И я знаю, что он рано или поздно закончится. Чем раньше, тем лучше для всех нас.

    Очень хочется поскорее тебя увидеть на свободе, чтобы крепко пожать тебе руку и поблагодарить за то, что ты делал и, надеюсь, продолжишь делать для репутации нашей любимой до одури профессии.

    Дмитрий Лепретор
  • Аляксею Бародку

    Дарагі Лёша, прывітаннечка!
    Ведаеш, асабліва балюча мне бачыць за кратамі сваіх студэнтаў. Ведаю, гэта не слушна, лічыць дарослых людзей дзецьмі і ставіцца да іх з такім пасылам. Але ж я сумяшчала: канешне запытвала з вас як з дарослых)), але ж у душы лічыла трошкі сваімі дзецьмі. Таму і адчуваю асаблівыя пачуцці. Памятаю капуснік вашага 1 курса. Вы танчылі з парасонамі. Шчыра кажучы, увогуле не памятаю, да чаго гэта было))).
    Я не ведала нічога пра цябе пасля выпуску, не ведала, што ты стаў адвакатам. Вось даведалася толькі з навіны пра затрыманне. І даведалася адразу, што сумленным. І гэта кожны раз мой гонар. Мне вельмі балюча ад таго, што цябе прыходзіцца адчуваць на сабе як важна тое, аб чым мы гутарылі ў адыторыі, на нашых занятках, як важна ісці да гэтага. Але ж хачу нагадаць табе, што ты вытрымаў больш жахлівыя рэчы – мае залікі і экзамены па міжнародным публічным праве))))). Таму я ўпэўнена, што вытрымаеш і гэта ўсё. Гэта цяжка, але ж памятай пярсцёнак Саламона – " і гэта пройдзе". Дарэчы, памятаешь на першай лекцыі пра сутнасць міжнароднага права разнакаляровыя праменьчыкі? Вось арыентуйся на іх.
    А я вось усё збіраюся выкласці свае лекцыі ў ютуб, як думаеш, ці будзе карысна?
    Але ж пакуль што дам табе трошкі матэрыяльчыку для паўтору (я была б не я)))): прыгадай сабе, калі ласка, што важнага было ў гэтых справах Міжнароднага суда (нагадваю самыя класічныя справы): Храм Прэах-Веар (Камбоджа супраць Тайланду), 1962, Нікарагуа (Нікарагуа супраць ЗША), 1984, Кантынентальны шэльф Паўночнага мора (Германія супраць Даніі/Нідэрландаў), 1969, Канал Корфу (Вялікая Брытанія супраць Албаніі), 1949, справа Нотэбома (Ліхтынштэйн супраць Гватэмалы), 1955, справа Лотус (Францыя супраць Турэччыны), 1927.
    Ня ведаю, ці прапусціць гэта цэнзар, гэтак жа як і не ведаю, ці ўвогуле дойдзе да цябе гэты ліст, але ж веру, што даляціць мой пасыл.
    PS. А!! і прывітанне табе ад Кацярыны Уладзіміраўны (Канстытуцыйнае права замежных краін), хаця канешне ты памятаешь, хіба можна такое забыць))
    Кацярына Дэйкала
  • Максіму Знаку

    Прывітанне, цёзка. Заўседы складана знайсці словы, калі такая вялізная розніца ў абставінах. Тут вясна і хутка надыходзіць лета, квітнее бэз, на вуліцах фестываль колераў і птушыных галасоў, у цябе больш за сто дзён невядомасці і тры гады несправядлівасці. Я дагэтуль помню, як я напісаў пост аб тым, што згодна з прынцыпам no pain - no gain я пагалю сваю бараду, калі зменіцца прэзідэнт. У мяне ўжо тады была вялізная барада. Ты яшчэ адказаў, што гэта вельмі хітрае пары, таму што будзе другі тур. Нам у той час шмат што іншым здавалася. І шмат чаго адбылося зусім іншакш, зусім несправядліва, зусім няправільна.
    Я вельмі чакаю таго часу, калі мы зможам распачаць добрыя юрыдычныя спрэчкі, доўгія абмеркаванні юрыдычных канцэптаў і прынцыпаў. І я маю надзею, што гэта будзе вельмі хутка. Не тое, каб мне не падабалася мая барада, але час надышоў.
    Максім, мне хочацца, каб да цябе дайшлі мае думкі - будучыня за намі, будучыня за такімі, як ты. Гэтай будучыні патрэбныя шчырыя і смелыя юрысты, і зараз яны выхоўваюцца, зараз яны фарміруюцца. Будучыня за справядлівасцю. І ў гэтай будучыні ў людзей алергыя на гвалт і падман.
    Бывай! Я, нават, не магу напісаць "трымайся", мне здаецца, што ў мяне няма права так пісаць. Таму я пішу - спадзяюся на хуткую сустрэчу на волі.
    Максім Палавінка
  • Анастасіі Лазарэнка

    Прывітанне Насця,

    я ніколі не ўяўляла, што надыдзе такі час, калі я буду пісаць табе ліст у турму. Гэта нейкае вар'ятства!

    Добра памятаю, як мы разам скончылі стажыроўку ў адвакатуры і пачалі працаваць у ЮК №2 Маскоўскага раёна ў Менску. Здаецца гэта было зусім нядаўна, аднак мінула больш за 10 гадоў.

    Неяк апошні час ўсё як у тумане, бо мне вельмі цяжка зразумець, што на сам рэч адбываецца. Чаму ты была вымушана выступаць не ў прэніях, а з апошнім словам у тых судах, дзе мы былі па сто разоў са сваімі кліентамі. Я сапраўды лічу, што ў жыцці не адразу, аднак праз некаторы час усё вернецца з галавы на ногі.

    Я ведаю цябе вельмі разумным і сумленным чалавекам, а яшчэ моцнай натурай, таму ўпэўнена, што ты зможаш захаваць у сваёй душы веру ў людзей, дабро і справядлівасць.

    Шмат пра цябе думаю апошнім часам. Яшчэ хачу папрасіць, каб ты не марнавала там час і знайшла сабе нейкі занятак да спадобы. Абдымаю моцна.
    Юлія Князь
  • Віталію Брагінцу

    Вітаю, мой калега.

    Нам не давялося пазнаёміцца асабіста, але яшчэ ўсё наперадзе. Так атрымалася, што я пазнаёмілася з тваімі сябрамі. Яны шмат чаго распавядалі пра цябе, узгадвалі як разам цудоўна бавілі час, які ты адкрыты і шчыры чалавек. Казалі што энергіі і радасці жыцця табе не занімаць. Што ты праўдалюб яшчэ той, заўседы змагаешся за справядлівасць. Упершыню я даведалася пра цябе калі навіны крычалі: «Затрыманы адвакат адваката…» Ты пацярпеў за сваю прынцыповасць і непахіснасць, стаў ахвярай. Гэта павінна быць зменена. Справядлівасць заўседы перамагае. Хай гэта адбудзецца як мага хутчэй. І я буду мець гонар з табой пазнаёміцца асабіста.
    Наталля Мяцеліца
  • Юліі Юргілевіч

    Ведаеш, заўсёды адчуваеш віну, калі не паспеў сказаць нешта важнае, ці ласкавае чалавеку, спадзяючыся, што наперадзе шмат часу і ты яшчэ паспееш. Ён жа тут, побач. І раптам.. Гэтае беларускае "раптам". Раптам захварэў, з'ехаў, сеў, памёр... Неяк мы саромеемся быць удзячнымі, саромеемся гаварыць адзін аднаму добрыя словы.

    Дзякуй табе, Юля, шчыры і сумленны чалавек! За неабыякавасць, нязломнасць і прафесіяналізм. Мае думкі і сэрца побач з табой. А ў тваёй асобе - з усімі сумленнымі адвакатамі і адвакаткамі. Няхай беражэ вас усемагутны Бог.

    Абдымаю цябе і шчыра жадаю зрабіць гэта жыўцом, як мага хутчэй!
    Наталля Локіть
  • Анастасіі Лазарэнка

    Вітаю! Маю спадзеў, што гэты ліст дойдзе та цябе, так ці інакш. Бо інфармацыйны век такі, што незалежна ад чыіх-небудзь жаданняў захоўваюцца амаль усе звесткі, якія здольны прарвацца нават праз тоўшчу халодных муроў. А нават калі і не - ты гэты ліст зможаш пабачыць пасля вызвалення, якое, безумоўна, адбудзецца. І адбудзецца значна раней, чым у тыя бязглуздыя тэрміны, якія малююць у партыйных пісульках пад назвай «вырак суда».

    Нягледзячы на адлегласць і мяжу, што раздзяляе дзьве паралельныя рэальнасці, я меў магчымасць хутка дазнавацца пра твой стан і вынікі судзілішча. Кажуць, ты сябе вельмі годна паводзілася, не зважаючы на цыркавое шоу. Так трымаць! Усё жудаснае скончыцца, а гонар і годнасць застануцца непахіснымі.

    Чакаю сустрэчы і спадзяюся, што яна адбудзецца нават хутчэй, чым у тыя тэрміны, якія я сабе ўяўляю. Дарэчы, нядаўна мелася падстава задумацца аб набыцці шампанскага:) Бачу па асяродку, што настрой ва ўсіх крыху прыўзняўся.

    Раю знаходзіць час для мастацкай літаратуры - яна дазваляе вырвацца са змрочнай рэчаіснасці - а таксама часцей узгадваць улюбёныя мелодыі. Бо нішто іншае, як мастацтва, не акрыляе так чалавека, уздымаючы над сценамі, што ўтрымліваюць у няволі.

    Да сустрэчы, Насця!
    Уладзімір Пыльчанка
  • Максиму Знаку

    Привет, Максим!
    Уже много месяцев нет никаких новостей о тебе. Остается только предполагать, что происходит с тобой за стенами Витьбы.
    Искренне надеюсь, что реальное положение лучше, чем мы себе представляем, и этот кошмар скоро закончится.
    Вопреки попыткам беларусского режима предать тебя забвению, тебя знают, помнят, поддерживают во многих европейских странах. Не только коллеги-адвокаты, но и обычные люди.
    Твоим голосом стала написанная тобою книга Зекамерон, дающая читателю полное и правдивое представление о буднях содержащихся под стражей в СИЗО на Володарке.
    Презентации книги с неизменным успехом прошли во многих европейских городах.
    Мне довелось прочесть книгу на немецком языке (текста на русском или беларусском под рукой не было), и теперь я-преданный поклонник твоего литературного таланта.
    Уверена, тебе интересно знать, как звучит тюремная лексика в переводе на немецкий язык. Приведу пару примеров:
    die Pritsche-нары
    die Zelle-камера
    der Schnabel-«кормушка»
    der Tadel-выговор
    der Kassiber-малява
    der Freispruch-оправдательный приговор.
    Очень жду, когда ты вернёшься, чтобы поблагодарить тебя за все, что ты сделал и делаешь, за твоё мужество и принципиальность.
    Крепко обнимаю.
    До скорой встречи.
    P.S.11 мая в Амстердаме прошла церемония награждения премией Lawyers for lawyers 2023, где ты в очередной раз не смог поучаствовать. Тебя поддерживают и благодарят за верность идеалам профессии юристы всего мира.

    Людмила Казак
  • Віталю Брагінцу

    Віталь, як ты там? Аб чым думаеш? Ці атрымліваеш ты мае лісты? Бо пішу я іх табе кожны месяц, хаця адказу не атрымлівала ўжо вельмі даўно.

    Жадаю ўжо ўсміхнуцца, чытаючы сотні тваіх паведамленняў аб тым, як праходзіла чарговае судовае паседжанне з тваім удзелам, як ты паставіў усіх на вушы і пры гэтым ты быў не абвінавачаны, а абаронца або прадстаўнік боку.

    Хачу парадавацца поспехам тваіх дзяцей, росту тваіх пакаёвых раслін, твайму новаму хобі ці твайму доўгачаканаму водпуску на моры.

    Хачу выпадкова сустрэцца з табой у горадзе ці крадком усміхнуцца, як шушуюцца сакратаркі, што прыйшоў Брагінец, той самы).

    1500 палітычных вязняў і сярод іх ты. Вельмі жадаю, каб вы ўсе былі вольнымі людзьмі, вярнуліся дадому, спалі ў сваім ложку, былі са сваімі сем'ямі, займаліся улюбёнай працай.
    Вельмі моцна цябе абдымаю і да сустрэчы на волі!
    Елізавета Матвеева
  • Аляксею Бародку

    Мой даражэнькі сябар! Хай мы нават ніколі і не сустракаліся , але ж я ганаруся назваць сваім сябрам чалавека, які здзейсніў такі ўчынак. Чалавека, які не пабаяўся казаць праўду, не пабаяўся бараніць тых, каму патрэбна была абарона, не пабаяўся рабіць сваю працу. Нават калі гэта стала небяспечна для самога сябе. І зараз за гэта ты за кратамі...

    Я не ведаю, што зараз адбываецца ў Беларусі. Прабач, я не вытрымала і з'ехала. Мае апошнія ўспаміны - гэта паўпустыя вуліцы, амаль поўная адсутнасць людзей і машын, шмат свабодных пляцовак для паркоўкі аўто (ці можна было гэта калісьці ўявіць ў Мінску?), сумныя людзі і новыя цэннікі ў крамах амаль кожны дзень. Ведаеш, калі сядзела мая дачка, для мяне ( і таксама для яе, калі яна выйшла і ўсё ўбачыла) было вялікай падтрымкай і лісты, і словы, і фота - відэа - звароты. Разуменне таго, што цябе не забылі, што тваю ахвяру памятаюць, што ты не адзін, што ўсё было нездарма. Мой незнаёмы сябра! Асабіста для мяне - ты герой! І я табой ганаруся! З павагай, звычайная беларуская жанчына.
    Наталля Котава
  • Анастасіі Лазарэнка

    Мы не былі асабіста знаёмыя, але мы абедзьве былі адвакатамі, абедзьве не змаглі прыняць беззаконне і гвалт. Таму спадзяюся, што магу лічыць нас сябрамі, бо калі людзей аб'ядноўвае нешта каштоўнае, важнае, то яны ўжо не чужыя адзін аднаму.

    Сэрца зараз баліць за ўсіх і кожнага, хто апынуўся за кратамі. Нехта выпадкова, нехта прынцыпова. Асобная дзірка ў маёй душы адведзена адвакатам. Бо яны не выпадкова, а даволі асэнсавана рабілі свой выбар, бачачы, што як мінімум яны страцяць працу. Але ж адданасць абароне правоў, непрыняцце злачынства і гвалту, вымусілі сапраўдных адвакатаў зрабіць адзіны выбар, і зараз за гэты выбар сумлення некаторыя з лепшых прадстаўнікоў прафесіі апынуліся за кратамі. Разважаць як бы яны зрабілі, каб ведалі, што будзе далей, не мае сэнсу, бо выбару ў іх не было. Ёсць людзі, якія фізічна не могуць схаваць сумленне і прынцыповасць, не гледзячы на пагрозы.

    Але не гледзячы на ўсі пакуты і боль, напэўна такія людзі робяць гісторыю не кашмарам, яны становяцца сумленнем чалавецтва, аб іх праз года пішуць у падручніках і кнігах. Гісторыю магчыма спрабаваць перапісваць, але праз года праўда заўсёды знойдзе выйсце.

    Я вельмі спадзяюся, што пакуты беларусаў хутка скончацца, бо яны як ніхто цярпеў на працягу ўсёй гісторыі свайго існавання. Але цярпеў. Цярпеў. І зноў цярпеў. Мне здаецца 20 год стаў тым, калі ўпершыню беларусы масава заявілі, што больш цярпець не хочуць. І гэта пералом. Таму нельга губляць надзею.

    Я вельмі прашу вас зберагчы сябе для далейшага жыцця, дай бог, яно хутка наступіць, і дай бог, у новай Беларусі. І тады ў адвакатаў будзе шмат працы, бо мы ведаем, што нашы каты таксама павінны быць абаронены ў судзе, і мы будзем іх абараняць, хаця нехта магчыма пажадае іх абвінавачваць, а нехта судзіць. Таму зараз можна ўжо распачаць падрыхтоўку прамовы абаронцы або пракурора.

    Абдымаю вас крэпка. Хай здзейсніцца наша мара!
    Алена Шынкарэвіч
  • Віталю Брагінцу

    Прывітанне, дарагі Віталік!

    Мне так не хапае цябе ў вольным доступе, каб гадзінамі абмяркоўваць магчымасці для рэалізацыі тых ці іншых правоў, навіны заканадаўства ці практыкі. На жаль, лісты да цябе досыць хутка перасталі даходзіць, ну ці адказы на іх. Да мяне даходзіла інфармацыя, што ты турбаваўся, чаму я перастала табе пісаць, але я не спынялася, прынамсі да таго моманту, як не была змушана з'ехаць з Беларусі. Не ведаю да якога моманту ты атрымліваў ад мяне лісты, таму растлумачу, што ўсё ж гісторыя, звязаная з затрыманнем брата летам, проста так не скончылася, пачаўся і яго крымінальны пераслед. Больш чакаць не заставалася магчымасцяў, і мы ўсе, уключаючы матулю, цюцькаў, сям'ю брата, з'ехалі.

    Не перадаць табе словамі, якія пачуцці перапаўняюць ад усяго, што працягвае адбывацца ў Беларусі, і ад таго, што адбываецца з табой. Гэта так несправядліва, нават з пункту гледжання самай людаедскай логікі. Але, думаю, не мае сэнсу абмяркоўваць гэта зараз. Я цяпер чытаю Архіпелаг Гулаг Салжаніцына, і так жудасна ўсё адгукаецца. Некалі і нашы пісьменнікі напішуць падобны твор, і гэта так жудасна, што ўсё паўтараецца.

    Што ў мяне з навін? Я вырашыла выгадаваць авакада з костачкі, і яно прадзяўблося! Добра б атрымаць ад цябе адказ, што з ім рабіць, а яшчэ лепш аддаць бы табе гэты парастак, бо толькі ты з імі ўмееш абыходзіцца.

    Не хочацца пісаць ні пра якія надзеі і абяцанні, але апошнім часам я бачу, што ўсё ж праклёны мільёнаў праўдзяцца, і я вельмі спадзяюся, што яны ўсё ж дадуць свае плады. Таму зберажы сябе, калі ласка, для сябе, для мяне, для блізкіх і сяброў, для будучыні Беларусі.

    Прывітанне табе ад Баняшы! Тваё фота з ёй з машыны стала вірусным, і вы на ім чартоўскі добра атрымаліся!

    Абдымаю цябе моцна, мой дарагі сябар, і вельмі-вельмі чакаю цябе!
    Алена Шынкарэвіч
  • Аляксандру Данілевічу

    Заўсёды такі ступар, ну што напісаць, што сапраўды можа падтрамаць чалавека за кратамі? Магчыма, нейкія простыя рэчы. Калі ўсё гэта скончыцца, ты вярнешся да сваёй сям'і, да сваіх маленькіх дзяцей, будзеш вучыць іх сплавам на байдарках. Калі ўсё гэта скончыцца, ты вярнешся да свай працы адваката, арбітра, працягнеш вучыць студэнтаў юрыспрудэнцыі. Калі ўсё гэта скончыцца, ты будзеш бачыцца з каллегамі, спрачацца па юрыдычных пытаннях, абмяркоўваць будучыню свабоднай краіны.

    Я веру, что скончыцца ўсё вельмі хутка, а ты маеш моц, каб пратрымацца.

    Андрэй Белахвост
  • Віталю Брагінцу

    Ведаеш, часам думаю, ну чаму ў мяне няма суперздольнасці зазіраць у недалёкую будычыню, каб я меў магчымасць падчас нашай апошня размовы парярэдзіць цябе.
    Ці суперздольнасці залазіць у чужую галаву на адлегласці, каб упэўніцца, што ты трымаешся. Але ж ведаю і так, што трымаешся.
    Раніцай шпацыраваў з сабакам недалёка ад майго новага дома па экасцежцы побач з невялічкай ракой і думаў, як прыемна б было паказаць табе гэтае месца. Такі спакой і толькі гукі птушак і вады. Ведаеш, калі трапляю ў нейкія прыгожыя месцы ў горадзе ці побач з нім, думаю, ці спадабалася б яно Віталіку, якое уражанне яно бы пакінула ў цябе. Хацелася б перадаць табе ўсё тое, чаго ты пазбаўлены зараз. Але ведаю, што нават за кратамі ты можаш адчуваць водар свабоды, водар, крыніцай якога з'яўляешся ты сам.
    Так шмат чаго хацелася б табе распавесці і ведаю, што хутка я абавязкога так і зраблю. Але толькі асабіста. У нейкім кафэ ці рэстаране, дзе ты будзеш есці свае дзве порцыі салаты, а я вазьму сабе нешта менш здаровае.
    Андрэй Белахвост
  • Віталю Брагінцу

    Віталь, прайшло ўжо шмат часу, а я ніяк не магу асэнсаваць і прыняць той факт, што ты зараз за кратамі. Адчай, нянавісць да тых, хто гэта зрабіў, бяссілле. Часам здаецца, што ніколі гэта не скончыцца.
    Але я ўсё ж такі спрабую ўявіць, як усё зменіцца.
    Як я зноў буду бачыць твой аптымізм і ўпартасць у працы. Як буду захапляцца тваімі справамі. Ты і далей будзеш прыкладам для нас усіх, будзеш, як і раней, нас усіх падтрымліваць. У нейкім сэнсе выпрабаванні лёсу, канешне, зменяць цябе, але не зменяць тваю непахіснасць, не зломяць цябе і тваю адданасць справе, сябрам і кліентам.
    Я бачу момант сустрэчы. Будзе сонечна, усе мы будзем усміхацца, у кожнага будзе шмат гісторый, будзе чым падзяліцца, аб чым паразважаць і пасумаваць.
    А потым будзе другое жыццё, у якім ты будзеш прыкладам для кожнага адваката, а ўвесь гэты планктон, які па непаразуменню зараз завецца адвакатурай, проста ператворыцца ў чорную старонку гісторыі і знікне назаўсёды. А далей будзе тое, што ты любіш - цяжкая самаадданая праца, ад якой, аднак, мы ўсе будзем у моцным захапленні.
    Але гэта ўсё потым.
    Зараз, калі ласка, трымайся. Як бы цяжка ні было, трымайся. Ноч найцямнейшая перад світанкам. І світанак абавязкова будзе.
    Думкамі з табой, сябра!

    Міхаіл Баднарчук
  • Аляксандру Данілевічу

    Прывітанне, Алесь!
    Дарэчы гэта мой 15 ліст. Але я ўпэўнена, што ты ніводны не атрымаў.
    Калегі перажываюць за цябе па ўсім свеце. Пісалі кранальныя словы пра цябе…
    Чытала, што ты казаў у апошнім слове на так званым судзе. Ныць не буду, ведаю, што ты гэтага не ўхваліш. Ахі і ўздыхі – гэта не пра цябе! Навін пра Беларусь пісаць не буду, ніякіх добрых навін няма.
    Па нашай дамоўленасці я ўсё яшчэ працягваю быць адданай падпісчыцай «Часопіса міжнароднага арбітражу». У нумары за красавік выйшаў артыкул Томаса Дылана «Права чалавека на свабоду выказвання меркаванняў у арбітражы паміж інвестарамі і дзяржавай». Артыкул аб сутыкненні грамадскіх интарэсаў і арбітражаў. Ты зразумеў пра каго там яшчэ напісалі=)).Я хачу табе яе паслаць, але цэнзар не чытае на англійскай.
    На вуліцы ўжо расцвілі магноліі, а я зараз саджаю кветкі. Мабыць, мяне ўжо цягне да зямлі.
    Я планую ехаць у сплаў імя А.Данілевіча на байдарках. Пакуль ты не выйдзеш, мы будзем вучыцца хадзіць на байдарках самі, а потым усе разам!
    Зберажы сябе там, а то патонем без цябе!
    Цісну руку! Спадзяюся да хуткай сустрэчы!
    Марыя Калесова-Гудзіліна
  • Аляксею Бародка

    Ліст за краты адвакату. Паважаны пан Аляксей, як спосаб выразіць салідарнасць і тое, што я адна з тых, хто кожны дзень узгадвае пра выпрабаванне, якое вам выпала, у той жа час, як мы самі знаходзімся ў бяспецы. Я, дарэчы, знаходжуся ў прыгожай Сакартвэла, дзе можна перыядычна ўзносіцца, узбіраючыся на горы, да стану "чалавека на гары", як пісаў Алесь Разанаў. Не ведаю ці бачылі вы фільм "Форэст Гамп", і не хочацца быць пафаснай, але прызнаюся, што калі бачу нешта прыгожае, то абавязкова прамільгне думка, што, няхай, хоць маленькая частка гэтай прыгажосці, што я бачу, перадасца і тым, хто за кратамі, і вам, паважаны пан Аляксей. Майго сына, таксама завуць Аляксей. Трымайцеся, калі ласка.
    Юлія Яцко
Анонимные
Тем, кто не чувствует себя в безопасности, мы предложили прислать свои письма на нашу электронную почту. Ниже публикуем некоторые из полученных писем.
  • Алексею Бородко

    Лёша, этим летом как раз 2 года, как мы с тобой знакомы (не знаю, много это или нет), но за это время ты стал мне настоящим другом, на которого я без вопросов всегда могу положиться. В любой сложной ситуации (читай — как только я начиналось мое нытьё)) ты всегда поддерживал, и не позволял унывать. Как оказалось, это очень ценно и сейчас этого сильно не хватает.

    С самого первого дня нашего знакомства не было никаких сомнений в правильности твоих принципов, а теперь, я думаю, таких сомнений не осталось и у окружающих! И я убеждена, что этим принципам ты будешь верен до конца.

    Очень злюсь на всю эту несправедливость, а еще больше на беспомощность. Ты всегда находил способ помочь (словом или делом), помогал своим клиентам, был вовлечен в работу на 100%, поэтому ни у кого не могло быть ни единого сомнения, что ты «не доработаешь». А сейчас самое большое, что мы все можем для тебя сделать — это поддержать такими письмами на расстоянии.

    Боюсь, многие из них ты не увидишь прямо сейчас, но уверена, что пройдет совсем немного времени и ты их прочитаешь! А мы все скоро встретимся, и эти встречи обретут новую ценность. Крепко обнимаю.

  • Максиму Знаку
    Прывітанне, Максім!
    Катастрафічна не хапае лістоў ад Вас, але дзякуючы нашай чалавечай здатнасці да мыслення, можна крыху стасавацца "ў думках". Часта думаю пра Вас, і неяк натуральна Вы прысутнічаеце ў маім жыцці. Але не хапае,канешне, Вашай думкі па тым ці іншым пытанні. У пэўны час Вашыя каментары і ідэі былі неверагоднымі матыватарамі, калі атрымлівалася іх пабачыць.
    Якім жа чынам Вы прысутнічаеце ў маім жыцці? Па-першае, праз усе актыўнасці, якія я пра Вас ведаю. Напрыклад, бягу я па стадыёне і думаю "цікава, а як там Максім Аляксандравіч, ці атрымліваецца ў яго бегаць, памятаю, што ён кіламетры дзясяткамі лічыць, і ў прынцыпе,канешне, Айран мэн!" І вось ужо задыхаешся, здаецца, не можаш бегчы, а потым раптам другое дыханне, дадатковая матывацыя "давай, бяжы. потым да Максіма на якім-небудзь марафоне далучышся!"
    Па-другое, Вашыя думкі з тых каштоўных лістоў, якія мы маем на волі сёння. Я вельмі ўдзячная сабе, што закранала так шмат пытанняў і чакала Вашага меркавання на той ці іншы конт! Цяпер у прынцыпе, па большасці тэмаў я ведаю Вашу думку, і часам рэальна спасылаюся на Вашыя каментары ў размовах, для аргументацыі пэўнай пазіцыі, да прыкладу.
    Па-трэцяе,канешне, агульнадаступны скарб у выглядзе творчасці - песен і пісаных твораў, у прыватнасці, кнігі! Вось акурат сёння пабачыла пра лімітаваную серыю Зэкамерона на беларускай мове. Мне хацелася б, каб тыраж дадзенай кнігі складаў некалькі мільёнаў, і каб яна была ў кожным доме беларуса і беларускі - прынамсі тых, якім не ўсё роўна на тое, дзе яны і што адбываецца.
    Даўно не было навін ад Вас, але спадзяюся, хутка з'явяцца нейкія вестачкі. Не для мяне, канешне, але ж для Вашых сваякоў, для сям'і! Гэта самае галоўнае. Я ведаю, што Вы ведаеце, што мы тут адно толькі і чакаем! І я хачу, каб Вы не сумняваліся ў гэтым не на секунду, і ў самыя цёмныя часы ўзгадвалі самыя светлыя лісты. Максім, такіх лістоў, безумоўна, дзясяткі тысяч. Нашымі думкамі, на крылах птушак, яны ляцяць да Вас. Калі ласка, працягвайце ствараць. Будзем выцягваць нешта самі, сваім розумам, з пустых прабелаў паміж радкоў, мы пабачым Вашыя гісторыі.
    З верай і павагай

  • К Адвокатам, лишенным лицензии

    Сколько таких ежемесячно попадает в сводку новостей… А ведь это не означает,что белорусский народ усомнился в вашей работе и профессионализме! Многие из вас уникальные специалисты, которые были готовы браться за сложнейшие и запутанные дела. Вас и ваши семьи омрачили переживаниями за жизнь и карьеру.

    Вас лишили возможности стать на защиту нуждающихся и попытались надломить убежденность в правосудии.

    Я верю, что этого не произошло. Какими бы сложными не были для вас обстоятельства, вы храните в себе силу и чувство справедливости.


  • Анастасіі Лазарэнка

    Прывітанне, наша асабістая гераіня! У свой час лёс падарыў Вас - моцную і разумную жанчыну, чалавека дасведчанага і кахаючага сваю справу, якая змагаецца за правы і свабоду чалавека. Анастасія, як бы я хацела таксама суцешыць і падтрымаць Вас зараз, усяліць упэўненасць, як і Вы ў свой час. Сочым за навінамі ад Вас, упэўненыя, што вельмі хутка зможаце абняць тату і сына, пачухаць за вушамі сабак. І гэта павінна здарыцца раней чым праз 6 гадоў! І хай багіня Феміда абараняе Вас сваім шчытом ад несправядлівасці і абсурду.

  • Алексею Бородко

    Привет Леша (Бородко). Это письмо ты прочтешь вероятнее всего уже после своего освобождения, ведь цензор это никогда не пропустит.

    Так случилось, что ты оказался одним из тех адвокатов, которые оказались за решеткой. Скорее всего ты прекрасно понимал, что вероятность твоего задержания была высокой. Ты принял решение остаться в стране и продолжить помогать людям. Мне известно, что ты защищал множество несправедливо осужденных людей. И даже в этих условиях работы у тебя получалось освобождать людей из тюрем!

    Зная тебя, у меня нет сомнений, что ты продолжаешь помогать нашим людям и находясь под стражей. Адвокат, находясь за решеткой, не перестает быть адвокатом, наоборот, теперь он побывал по обе стороны. Опыт и знания такого адвоката теперь совершенно на ином уровне.

    Знаю, что теперь самый сложный период в твоей жизни, но знай, что сдаваться нельзя ни в коем случае. И я очень жду твоего первого оправдательного приговора, этот приговор будет по твоему делу!

  • Максиму Знаку

    Паважаны Максім, вельмі шкада, што забаронены тэлеграм-канал, на якім можна было атрымаць звесткі пра Вас. Не хапае Вашых лістоў, не хапае Вашага цудоўнага гумару, не хапае Вашых сур'ёзных разважанняў.

    Але з намі застаецца Ваша кніга апавяданняў "Зекамерон". Вялікі дзякуй за яе. Вы змаглі з-за кратаў данесці праўду: часам з сумам, часам з гумарам. Данесці так, як можа толькі таленавіты чалавек.

    Абавязкова дачакаемся таго часу, калі менавіта Вы будзеце на чале ўсёй юрыдычнай сферы, як самы сумленны юрыст. Такія, як Вы, вельмі неабходны Беларусі. Гэта адчуваецца асабліва цяпер, у гэтыя змрочныя часы. Мы вельмі стаміліся ад хлусні і беззаконня.

    Ваша кваліфікаваная юрыдычная дапамога неабходна беларусам.

    Дзякуй Богу, што Вы ёсць, што Вы ёсць такі. Беражыце сябе. Наперадзе вельмі шмат працы.

  • Письмо всем адвокатам

    Максим Знак
    Мы давно мечтаем,как кончится этот беспорядок, увидеть Вас на свободе, обнять и пожать руку, рассказать "боевые" дела борьбы, и увидеть как вы вновь улыбаетесь и смеётесь.

    Александр Данилевич
    Выполняя свою работу и долг, которому Вы себя посвятили, Вам приходится переносить лишения и разлуку. Но настанет день, и у белорусов забьются чаще сердца от радостной встречи с таким героем как Вы.

    Виталий Брагинец
    Вы, как преданный своему делу человек, пример для подражания многим людям, кто знает цену словам "закон" и "справедливость".
    Мы ждём с нетерпением встречи с вами на свободе.

    Анастасия Лазаренко
    Хотелось бы послать строки поддержки.
    Ведь она сейчас так необходима. А ведь именно Вы, тот человек,который давал и даёт эту поддержку многим нуждающимся.

    Юлия Юргилевич
    Спасибо за работу,которая озаряет не только родных и близких людей,но и людей, нуждающихся в Вашей помощи.
    Мы ждём счастливое время, когда позади останется оскорблённая старость старшего поколения, а путь пройденный Вами и вашей семьей приведет в светлое и справедливое время.

    Алексей Бородко
    Ни одна работа на свете не поглощает так целиком ,как работа во имя справедливости. И то, что Вы причастны к этой работе, возвышает Вас не только в наших сердцах,но и в истории Беларуси.

Нажимая на кнопку, вы даете согласие на обработку персональных данных и соглашаетесь c политикой конфиденциальности, а также даете согласие на направление вам сообщений по электронной почте.
Made on
Tilda